Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гліёма

(ад гр. glia = клей + -ома)

пухліна, якая развіваецца ў галаўным, радзей спінным, мозгу з элементаў нейрагліі.

гліка-

(гр. glykys = салодкі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да цукроў.

глікаалкало́іды

(ад гліка- + алкалоіды)

група алкалоідаў, якія змяшчаюць цукар.

глікаге́н

(ад гліка- + -ген)

жывёльны крухмал, які ўтвараецца з цукру крыві ў печані і мышцах.

глікагено́ліз

(ад глікаген + -ліз)

працэс анаэробнага ферментатыўнага распаду глікагену ў тканках.

гліказіда́зы

(ад гліказіды)

ферменты класа гідралазаў, якія каталізуюць гідралітычнае (гл. гідроліз) расшчапленне гліказідаў.

гліказі́ды

(ад гр. glykys = салодкі + eidos = выгляд)

арганічныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з вугляводу і невугляводнага кампанента (аглікону); змяшчаюцца ў жывёльных і раслінных арганізмах, адыгрываючы важную ролю ў працэсах абмену рэчываў.

гліказуры́я

(ад гр. glykys = салодкі + -урыя)

выдзяленне цукру з мачой, назіраецца пры цукровым дыябеце, нервовых хваробах, цяжарнасці, а таксама пры празмерным ужыванні цукру.

глікако́л

(ад гліка- + гр. kolla = клей)

тое, што і гліцын.

глікаліпі́ды

(ад гліка- + гр. lipos = тлушч)

тлушчападобныя рэчывы, якія змяшчаюць вугляводы; з’яўляюцца структурнымі элементамі клетачных мембран.