Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глюкагене́з

[ад глюко(за) + -генез]

працэс утварэння глюкозы ў арганізме не з глікагену, а з іншых рэчываў.

глюкаго́н

(ад гр. glykys = салодкі + -гон)

гармон чалавека і жывёл, які выпрацоўваецца падстраўнікавай залозай і ўдзельнічае ў рэгуляцыі вугляводнага абмену ў арганізме.

глюказамі́н

(ад глюкоза + амін)

амінацукар, вытворнае глюкозы, у малекуле якой гідраксільная група другога атама вугляроду замешчана амінагрупай.

глюказі́ды

(ад глюкоза)

рэчывы, малекулы якіх складаюцца з глюкозы і якога-н. іншага арганічнага злучэння; пашыраны ў жывёльных і раслінных арганізмах.

глюказуры́я

[ад глюко(за) + -урыя]

павышаная наяўнасць глюкозы ў мачы.

глюкакартыко́іды

[ад глюко(за) + лац. cortex = кары + -оід]

лекавыя прэпараты кары наднырачнікаў.

глюканеагене́з

[ад глюко(за) + неа- + -генез]

біяхімічны працэс утварэння глюкозы з невугляводных папярэднікаў.

глюкапратэі́ды

[ад гпюко(за) + пратэіды]

складаныя бялкі ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якія змяшчаюць вугляводы.

глюко́за

(ад гр. glykys = салодкі)

арганічнае злучэнне класа монацукрыдаў, салодкае рэчыва ў пладах раслін; вінаградны цукар.

глюкозафасфа́ты

(ад глюкоза + фасфаты)

злучэнні глюкозы з адным або двума астаткамі аргафосфарнай кіслаты.