Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гло́булы

(лац. globulus = шарык)

1) астр. невялікія цёмныя ўтварэнні ўнутры светлых туманнасцей Млечнага шляху;

2) хім. калоідныя часцінкі сферычнай формы або макрамалекулы, згорнутыя ў клубок.

гло́бус

(лац. globus = шар)

картаграфаваная мадэль зямнога шара (або іншай планеты), якая верціцца на вертыкальнай падстаўцы;

нябесны г. — аб’ёмнае адлюстраванне нябеснай сферы.

гло́рыя

(лац. gloria = арэол)

каляровыя кругі вакол ценю прадмета, калі цень падае на хмару або згустак туману (у гарах або пры палёце самалёта).

гло́са

(лац. glossa, ад гр. glossa = мова, гаворка)

тлумачэнне незразумелага слова або выразу, якое даецца на палях або ў самім тэксце старажытных помнікаў.

глотагене́з

(ад гр. glotta = мова + -генез)

1) паходжанне чалавечай гукавой мовы;

2) паходжанне мовы асобных этнасаў (напр. г. славян).

глотахранало́гія

(ад гр. glotta = мова + храналогія)

1) методыка вызначэння часу ўтварэння роднасных моў, якая грунтуецца на падліках працэнтных суадносін агульных элементаў у іх асноўным слоўніку;

2) раздзел гістарычнай лексікалогіі, які выкарыстоўвае гэту методыку.