Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біёніка

[ад бія(логія) + (электро)ніка]

навука, якая вывучае будову жывых арганізмаў, каб ствараць машыны, якія па сваіх дадзеных набліжаюцца да характарыстык гэтых арганізмаў.

біёнты

(гр. bion, -ntos = які жыве)

арганізмы, якія ў ходзе эвалюцыі прыстасаваліся да пражывання ў пэўным асяроддзі (біятопе).

біёта

(гр. biote = жыццё)

1) сукупнасць раслін і жывёл, аб’яднаных агульнай вобласцю распаўсюджання;

2) тое, што і платыкладус.

біжутэ́рыя

(фр. bijouterie = гандаль ювелірнымі вырабамі)

жаночыя ўпрыгожанні (брошкі, пацеркі, пярсцёнкі і інш.) з некаштоўных камянёў і металаў.

біза́нь

(гал. bezaan)

ніжні косы парус на бізань-мачце.

біза́нь-ва́нты

(ад бізань + ванты)

мар. снасці на парусным судне, пры дапамозе якіх мацуецца бізань-мачта.

біза́нь-ма́чта

(ад бізань + мачта)

мар. задняя мачта на парусным судне.

бі́знес

(англ. business)

1) камерцыйная, біржавая або прадпрымальніцкая дзейнасць, накіраваная на атрыманне прыбытку;

2) дзелавое жыццё, эканамічная дзейнасць наогул у адрозненне ад іншых сфер жыццядзейнасці (культуры, палітыкі, адукацыі і інш.);

3) перан. спрытная афера як крыніца ўзбагачэння, нажывы.

бізнесме́н

(англ. businessman)

дзялок, прадпрымальнік, камерсант.

бі́знес-пла́н

(ад бізнес + план)

дакумент з абгрунтаваннем запланаванай камерцыйнай дзейнасці фірмы на пэўны перыяд.