Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абарты́ўны

(лац. abortivus = неданошаны, раней часу народжаны)

1) накіраваны на спыненне якога-н. працэсу (напр. хваробы);

2) біял. недаразвіты (напр. а-ыя органы раслін).

абарыге́ны

(лац. aborigines, ад ab origine = ад пачатку)

1) карэнныя жыхары якой-н. краіны, мясцовасці ў адрозненне ад пазнейшых перасяленцаў;

2) тое, што і аўтахтоны 1.

аба́т

(лац. abbas, -atis, ад арам. abba = бацька)

1) настаяцель каталіцкага мужчынскага манастыра;

2) каталіцкі святар у Францыі.

абаты́са

(лац. abbatissa)

настаяцельніца каталіцкага жаночага манастыра.

аба́цтва

(ад абат)

каталіцкі манастыр з належнымі яму ўладаннямі, якім кіруе абат або абатыса.

абве́р а́бвер

(ням. Abwehr, ад Auslandsnachrichten- und Abwehramt)

орган ваеннай разведкі і контрразведкі Германіі ў 1919 — 1944 гг.

абдаміна́льны

(н.-лац. abdominalis, ад лац. abdomen = жывот)

анат. брушны (напр. а-ае дыханне).

абдо́мен

(лац. abdomen = жывот)

брушка, задні аддзел цела некаторых членістаногіх, напр. ракападобных.

абду́ктар

(н.-лац. abductor, ад лац. abducere = адводзіць)

анат. адводная мышца (параўн. аддуктар).

абду́кцыя

(лац. abductio = адвод, адхіленне)

1) анат. рух канечнасці ад сярэдняй лініі цела (параўн. аддукцыя);

2) геал. перанос акіянічнай кары і мантыі на ўскраіну кантынента, у выніку чаго ўтвараюцца афіяліты.