Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэсбіяку́зіс

(ад гр. presbys = стары + akusis = слых)

паніжэнне слыху ў пажылым узросце ў выніку ўзроставых змен у тканках органа слыху.

прэсбіяпі́я

(ад гр. presbys = стары + ops, opos = вока)

старэчае аслабленне акамадацыі вока ў выніку страты крышталікам здольнасці змяняць сваю крывізну; старэчая дальназоркасць.

прэсві́тэр

(гр. presbyteros = старэйшына)

1) свяшчэннік у праваслаўнай і каталіцкай царкве;

2) кіраўнік пратэстанцкай рэлігійнай абшчыны ў Англіі.

прэсвітэрыя́нства

(ад гр. presbyteros = старэйшына)

рэлігійнае пратэстанцкае веравучэнне, адна з плыняў кальвінізму, што ўзнікла ў 16 ст. у Англіі, паслядоўнікі якога не прызнаюць улады епіскапа, а толькі свяшчэнніка (прэсвітэра 2).

прэселе́ктар

(ад лац. prae = раней, перад + селектар)

электрамагнітнае ўстройства для ўзмацнення сігналу прымальнай радыёстанцыі.

прэсені́льны

(лац. praesenilis)

перадстарэчы;

п. псіхоз — разлад псіхікі, які сустракаецца ў пажылым узросце.

прэ́сінг

(англ. pressing, ад press = ціснуць)

спосаб актыўнай абароны ў спартыўных гульнях з мячом (футболе, баскетболе, хакеі).

прэ́ста

(іт. presto)

1) муз. вельмі хуткі тэмп, хутчэйшы, чым вівачэ;

2) музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

прэстідыжыта́тар

(іт. prestidigitatore, ад presto = хуткі + digito = палец)

цыркавы акцёр, які паказвае фокусы, што грунтуюцца на хуткасці і спрытнасці рухаў.

прэсты́ж

(фр. prestige)

аўтарытэт, уплыў, якім карыстаецца хто-н.