Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́хіс

(гр. rhachis = хрыбет)

1) частка восі складанага ліста, якая нясе лісточкі;

2) вось ліста папараці;

3) стрыжань, які праходзіць унутры трубкі яечніка ў рада круглых чарвей.

рахі́т

(н.-лац. rachitis, ад гр. rhachis = хрыбет, пазваночнік)

дзіцячая хвароба, якая характарызуецца парушэннямі ў развіцці касцей з-за недахопу ў арганізме вітаміну D.

рахіто́міі

(н.-лац. rhachitomi)

атрад вымерлых земнаводных.

рахіты́зм

(ад рахіт)

сукупнасць прыкмет рахіту.

рахма́ны

(тур. rahman, ад ар. rahmān)

1) свойскі, пакорлівы (аб жывёле);

2) лагодны, памяркоўны (аб чалавеку).

раху́ба

(польск. rachuba)

разм. карысць, выгада, сэнс.

раху́нак

(польск. rachunek, ад ням. Rechnung)

1) дакумент, у якім вызначана сума грошай, што павінна быць заплачана за што-н.;

2) запіс фінансавых або гаспадарчых аперацый (напр. асабісты р.).

раці́н

(фр. ratine)

шарсцяная тканіна з завітым густым ворсам для верхняга адзення.

рацыён

(лац. ratio, -onis = мера, разлік)

норма харчовага забеспячэння для людзей і корму для жывёл на пэўны тэрмін.

ра́цыя1

(польск. racja, ад лац. ratio = розум)

разумная падстава, слушнасць (мець рацыю).