Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́ут

(англ. rout)

уст. урачысты званы вечар, прыём.

рафі́ды

(гр. rhaphis, -idos = іголка)

ігольчатыя крышталі шчавелекіслага кальцыю, якія адкладваюцца ў клетках раслін.

рафінава́ць

(фр. raffiner)

ачышчаць прадукты прамысловасці і сельскай гаспадаркі (металы, спірт, алей, цукар і інш.) ад прымесяў.

рафіна́д

(фр. raffinade, ад raffiner)

ачышчаны крышталічны цукар.

рафіна́цыя

(ад фр. raffiner = ачышчаць)

ачыстка прадуктаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі (металаў, спірту, алею, цукру і інш.) ад прымесяў.

рафінёр

(фр. raffineur, ад raffiner = ачышчаць)

машына, якая прымяняецца ў папяровай вытворчасці для драблення і ачысткі драўнянай масы.

ра́фія

(англ. raffia, з малагас.)

1) пальма з кароткім ствалом і вялізным перыстым лісцем, пашыраная ў тропіках Афрыкі і Амерыкі;

2) трывалае валакно, якое робіцца з лісця некаторых відаў гэтай пальмы.

рафле́зія

[н.-лац. rafflesia, ад T. Raffles = прозвішча англ. генерала, губернатара Явы (1781—1826)]

трапічная расліна класа двухдольных, якая паразітуе на карэннях і сцёблах іншых раслін у вільготных лясах Паўд-Усх. Азіі, мае кветкі дыяметрам да метра.

рахава́ць

(польск. rachować, ад ням. rechnen)

1) рабіць разлікі, падлікі;

2) перан. узважваць, прыкідваць (напр. р., як лепш арганізаваць справу).

раха́т-луку́м

(цюрк. rachat lukum, ад ар. rachat-al-chulkum = адпачынак для горла)

усходні ласунак з цукру, мукі і крухмалу з арэхамі і міндалем.