Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прывіле́я

(польск. przywilej, ад лац. privilegium)

1) перавага, дадатковае права, якога не маюць іншыя;

2) грамата, якая ў 14—17 ст. выдавалася асобам, класам, гарадам на выключныя правы ў карыстанні чым-н.

прыёр

(лац. prior = першы, старэйшы)

настаяцель у каталіцкіх мужчынскіх манастырах.

прыз1

(фр. prix = вартасць, цана)

узнагарода пераможцу ў спаборніцтве, конкурсе (спартсмену, артысту, фільму і г.д.).

прыз2

(фр. prise)

маёмасць непрыяцеля або кантрабанда, захопленыя на моры ў час вайны.

прызёр

(фр. priseur)

удзельнік спаборніцтваў, які атрымаў прыз1.

пры́зма

(гр. prisma = літар. тое, што распілавана)

1) мнагаграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі і бакавымі гранямі — паралелаграмамі;

2) частка аптычнага прыбора ў выглядзе прадмета такой формы з празрыстага рэчыва.

прызмато́ід

(ад гр. prisma, -atos = тое, што распілавана + -оід)

мнагаграннік, дзве грані якога з’яўляюцца многавугольнікамі, а рэшта — трохвугольнікамі або трапецыямі.

пры́ма

(лац. prima = першая)

1) першая ступень гамы, а таксама галоўны тон трохгучча;

2) інтэрвал у межах адной ступені гукарада;

3) асоба або музычны інструмент, якія вядуць першую партыю ў ансамблі;

4) перан. вышэйшы гатунак.

прымадо́нна

(іт. primadonna = першая дама)

спявачка, якая выконвае першыя партыі ў оперы, аперэце.

пры́мас прыма́с

(лац. primas = галоўная асоба)

тытул галоўных епіскапаў у каталіцкай і англіканскай царкве.