Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эндака́рпій

(ад энда- + гр. karpos = плод)

унутраная частка плода ў раслін (напр. костачка ў пладах вішні, слівы і інш.); параўн. экзакарпій.

эндакінематагра́фія

(ад энда- + кінематаграфія)

кінематаграфіраванне поласцей цела чалавека і жывёл, якое выкарыстоўваюць з мэтай дыягностыкі.

эндакрынало́гія

(ад энда- + гр. krino = аддзяляю + -логія)

раздзел фізіялогіі і медыцыны, які вывучае будову і функцыі эндакрынных залоз, распрацоўвае метады лячэння хвароб, выкліканых парушэннем іх дзейнасці.

эндакрынапа́тыя

(ад энда + гр. krino = аддзяляю + -патыя)

агульная назва хвароб, якія выклікаюцца парушэннем дзейнасці эндакрынных залоз.

эндакры́нны

(ад энда- + гр. krino = аддзяляю)

унутранасакраторны;

э-ыя залозы — залозы, якія выдзяляюць прадукты сваёй дзейнасці непасрэдна ў кроў або лімфу (гіпофіз, эпіфіз, наднырачнікі і іншыя залозы); параўн. экзакрынны.

эндакрыно́лаг

(ад энда- + гр. krino = аддзяляю + -лаг)

спецыяліст у галіне эндакрыналогіі.

эндалі́мфа

(ад энда- + лімфа)

вадкасць, якая запаўняе лабірынт унутранага вуха.

эндаметры́т

(ад энда- + метрыт)

запаленне слізістай абалонкі маткі.

эндамі́ксіс

(ад энда- + -міксіс)

рэарганізацыя ў інфузорый ядзернага апарата, якая адбываецца без кан’югацыі.

эндаміто́з

(ад энда- + мітоз)

разнавіднасць мітозу, пры якой адбываецца кратнае павелічэнне колькасці храмасом у ядрах клетак раслінных і жывёльных арганізмаў без парушэння цэласнасці ядзернай абалонкі.