Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

элева́цыя

(фр. elevation = падвышэнне, ад лац. elevare = паднімаць)

вялікія і плаўныя скачкі танцоўшчыка ў класічным балеце, калі ён нібыта замірае ў паветры.

элево́ны

(англ. elevon, ад лац. elevare = паднімаць)

рухомыя паверхні ў задняй частцы крыла самалёта, якімі карыстаюцца для кіравання палётам.

элега́нтны

(фр. elegant, ад лац. elegans, -ntis = вытанчаны)

1) зграбны, прыгожы (напр. э. касцюм);

2) з густам апрануты (напр. э-ая жанчына).

эле́гія

(лац. elegia < гр. elegeia, ад elegos = жалобны напеў)

1) лірычны верш або музычны твор, прасякнуты журботным настроем;

2) перан. сум, журба.

эле́ктар

(фр. electeur, ад лац. elector = які выбірае)

выбаршчык у Францыі ў перыяд Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.

электара́льны

(ад лац. elector = які выбірае)

выбарны, выбарчы.

электара́т

(ад лац. elector = які выбірае)

кола выбаршчыкаў, што галасуе за якую-н. палітычную партыю на парламенцкіх, прэзідэнцкіх або муніцыпальных выбарах.

электра-

(ад гр. elektron = янтар)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «электрычны».

электрааку́стыка

(ад электра- + акустыка)

раздзел прыкладной акустыкі, які займаецца пераўтварэннем гукавых ваганняў у электрычныя і наадварот, а таксама запісам і аднаўленнем гукаў з дапамогай электрычных прыбораў.

электраана́ліз

(ад электра + аналіз)

метад колькаснага вызначэння або аддзялення металаў, які грунтуецца на электролізе.