Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стыльб

(гр. stilbo = ззяю)

адзінка яркасці, роўная яркасці паверхні плошчай 1 см​2 у перпендыкулярным да яе напрамку пры сіле святла 1 кандэла.

сты́льбен

(ад гр. stilbo = ззяю)

арганічнае злучэнне, вуглевадарод араматычнага рада, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, які выкарыстоўваецца ў сцынтыляцыйных лічыльніках як люмінафор для рэгістрацыі іанізуючых выпрамяненняў.

сты́мул

(лац. stimulus = літар. востраканцовы кій, якім паганялі жывёл)

прычына, якая заахвочвае да работы, да дзейнасці.

стымулява́ць

(лац. stimulare)

паскараць або ўзмацняць ажыццяўленне чаго-н. (напр. с. развіццё жывёлагадоўлі).

стымуля́тар

(ад лац. stimulare = заахвочваць)

1) рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл;

2) лекавы прэпарат для павышэння разумовай і фізічнай працаздольнасці, для паляпшэння самаадчування.

стымуля́цыя

(лац. stimulatio)

паскарэнне або ўзмацненне развіцця, актывізацыя дзейнасці чаго-н. (напр. с. росту раслін, с. дзейнасці сардэчнай мышцы).

стыпе́ндыя

(лац. stipendium = плата)

штомесячная грашовая дапамога студэнтам, аспірантам і навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

стыпендыя́т

(лац. stipendiatus)

навучэнец, які атрымлівае стыпендыю.

сты́плер

(англ. steepler)

конь, спецыяльна прывучаны для скачак з перашкодамі.

стыпль-чэ́з

(англ. steeplechase)

бег або скачкі на хуткасць з перашкодамі.