Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыміты́ўны

(лац. primitivus)

1) нескладаны, залішне проста зроблены (напр. п. механізм);

2) недастаткова глыбокі, спрошчаны (напр. п. падыход);

3) грубы, з вузкім абмежаваным поглядам (напр. п. чалавек);

4) першабытны, які знаходзіцца на нізкіх ступенях развіцця (напр. п-ыя плямёны).

прымо́рдый

(лац. primordium = узнікненне)

нерасчленены пачатак ліста ў выглядзе грудка або валіка на конусе нарастання парастка.

пры́мула

(лац. primula = першая, пачатковая)

травяністая расліна сям. першакветных з трубчастымі кветкамі розных колераў у парасонападобных суквеццях, пашыраная ў розных кліматычных зонах; лекавая і дэкаратыўная; першацвет.

пры́мус

(лац. primus = першы, лепшы)

газавая гарэлка (з помпай) для гатавання ежы.

прынсе́пія

(н.-лац. prinsepia)

лістападная кустовая расліна сям. ружавых з калючымі галінамі, прадаўгаватым лісцем і жоўтымі духмянымі кветкамі, пашыраная на Далёкім Усходзе, у Кітаі і Гімалаях; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

пры́нтэр

(англ. printer = друкар)

друкарскае ўстройства электронна-вылічальнай машыны для вываду літарна-лічбавай інфармацыі.

пры́нтэрны

(ад прынтэр)

1) друкарскі (апарат, устройства і г.д.);

2) які абазначае прыналежнасць да прынтэра (шрыфт, стужка, папера і г.д.).

прынц

(ням. Prinz, ад лац. princeps = галава, валадар)

член каралеўскай сям’і.

пры́нцып

(лац. principium = аснова, пачатак)

1) асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. навукі, тэорыі (напр. дэмакратычны п. кіраўніцтва);

2) перакананне, пункт погляду;

3) асноўная асаблівасць будовы якога-н. механізма (напр. п. дзеяння машыны).

прынцыпа́л

(лац. principalis = галоўны)

1) уст. начальнік, гаспадар у адносінах да падначаленых;

2) асоба, ад імя якой і за кошт якой дзейнічае агент, прадстаўнік.