Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

правія́нт

(ням. Proviant, ад с.лац. provenda)

прадукты для арміі, экспедыцыі і інш.

прагені́я

(ад гр. pro = наперад + geneion = падбародак)

няправільны прыкус у чалавека, выкліканы празмерным развіццём ніжняй сківіцы.

прагестэро́н

(ад лац. pro = раней + gestatio = цяжарнасць)

жаночы палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека, які ўтвараецца ў жоўтым целе яечніка і рэгулюе абмен рэчываў у арганізме ў час цяжарнасці.

прагібіцыяні́сты

(лац. prohibitio, -tionis = забарона)

прыхільнікі забароны гандляваць пэўнымі таварамі, напр. спіртнымі напіткамі.

прагімна́зія

(ад лац. pro = замест + гімназія)

мужчынская або жаночая чатырохкласная навучальная ўстанова, якая адпавядала чатыром малодшым класам гімназіі, у царскай Расіі (з 1864 г.).

прагматы́зм

(рус. прагматызм, ад гр. pragma, -atos = дзеянне, практыка)

1) напрамак у філасофіі, які адмаўляе неабходнасць пазнання аб’ектыўных законаў і прызнае ісцінай толькі тое, што дае карысныя вынікі; узнік у канцы 19 ст. у ЗША;

2) кірунак у гістарычнай навуцы, які абмяжоўваецца перадачай падзей у іх знешняй сувязі і паслядоўнасці без раскрыцця аб’ектыўных законаў гістарычнага развіцця;

3) дзейнасць людзей, якія кіруюцца непасрэднай выгадай і адмаўляюць каштоўнасці, маральнае значэнне дзейнасці.

прагма́тык

(гр. pragmatikos = дзелавы)

паслядоўнік прагматызму як філасофскай сістэмы.

прагма́тыка

(гр. pragmatikos = дзелавы)

1) раздзел семіётыкі, які даследуе разуменне знака пазнаючым суб’ектам;

2) вучэнне пра дзейнасць, практыку.

прагматы́чны

(гр. pragmatikos)

1) уласцівы прагматызму;

2) які мае практычнае прымяненне.

прагназі́раваць

(ад гр. prognosis = прадбачанне)

састаўляць прагноз будучага стану розных з’яў (прыродных, грамадскіх і інш).