Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кілі́м

(тур., кр.-тат. kilim)

шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы.

кіль

(гал. kiel)

1) брус, які праходзіць уздоўж судна пасярэдзіне яго дна;

2) нерухомая вертыкальная частка хваставога апярэння самалёта, дырыжабля;

3) прадаўгаваты выраст на грудной косці, да якога прымацаваны грудныя мышцы ў птушак і некаторых млекакормячых (напр. у кажаноў, крата).

кільбло́к

(англ. keelblock)

падпора ў выглядзе брусоў, накладзеных адзін на адзін, на якую ставіцца судна ў доку ў час будавання.

кільва́тэр

(гал. kielwater)

струмень вады, які застаецца ў час руху ззаду судна; ісці ў кільватэры — рухацца ў адну лінію.

кі́лька

(рус. килька, ад эст. kilu)

невялікая марская прамысловая рыба сям. селядцовых.

кі́льсан

(англ. keelson)

падоўжная бэлька на судне, якая размешчана зверху шпангоўтаў паралельна кілю.