Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ке́льнер

(ням. Kellner)

афіцыянт рэстарана, піўной, кавярні і інш. у заходнееўрапейскіх краінах.

ке́льня, ке́льма

(польск. kielnia, ад с.-в.-ням. kelle)

прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для нанясення раствору на мур.

кельт

(п.-лац. celtus = долата)

старажытны полы ўнутры бронзавы тапор з каленчатым дзяржаннем, які быў распаўсюджаны ў 2—1 тысячагоддзях да н.э.

кемалі́зм

[ад тур. A. Qemal = імя тур. палітычнага дзеяча (1881—1938)]

турэцкі буржуазна-нацыянальны рух, які ўзнік у 1919 г. і прывёў да перамогі рэвалюцыі ў 1923 г.

ке́мбрый

(англ. Cambria = даўняя назва правінцыі Уэльс у Англіі)

першы перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі, які распачаўся каля 570 млн. гадоў таму назад і працягваўся 70 млн. гадоў, а таксама пласты горных парод, якія ўтварыліся ў той час.

кембры́йскі

(ад англ. Cambria = даўняя назва правінцыі Уэльс у Англіі);

к. перыяд — тое, што і кембрый.

ке́мінг

(англ. camping)

спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.

кен

(яп. ken)

1) мера даўжыні ў Японіі, роўная 1,8 м;

2) асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Японіі.

кената́ф

(гр. kenotaphion, ад kenos = пусты + taphos = магіла)

надмагільны помнік, пастаўлены не на месцы пахавання нябожчыка (напр. калі чалавек загінуў на чужыне).

кенатро́н

(ад гр. kenos = пусты + -трон)

двухэлектродная электронная вакуумная лямпа, прызначаная для выпрамлення пераменнага току.