Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

протацэфало́н

(ад прота- + гр. kephale = галава)

участак галавы ракападобных з прымітыўным расчляненнем.

про́тый

(н.-лац. protium, ад гр. protos = першы)

самы лёгкі і найбольш пашыраны ізатоп вадароду.

про́філь

(фр. profil)

1) абрыс, від збоку (пераважна аб галаве чалавека);

2) від, форма чаго-н. у разрэзе, напр. участка зямной паверхні;

3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр. спецыяліст шырокага профілю).

прудані́зм

[ад фр. P. Proudhon = прозвішча фр. філосафа і сацыёлага (1809—1865)]

дробнабуржуазная сацыялістычная плынь, якая выступае за зліццё пралетарыяту з буржуазіяй і за паступовыя рэформы ў эканамічным і грамадскім жыцці.

пруне́ль

(фр. prunelle)

уст. тонкая шчыльная баваўняная тканіна, якая выкарыстоўваецца для вырабу верху абутку, абіўкі мэблі і інш.

прусты́т

[ад фр. J. Proust = прозвішча фр. хіміка (1754—1826)]

мінерал класа сульфасолей чырвонага колеру; сярэбраная руда.

прыапулі́ды

(н.-лац. priapulida)

група ніжэйшых чарвей, роднасная нематгельмінтам; арганізмы з нерасчлененым целам даўжынёй ад 2 мм да 10 см; пашыраны ва ўмераных зонах Сусветнага акіяна і на вялікіх глыбінях у экватарыяльнай зоне.

прыва́тны

(польск. prywatny, ад лац. privatus)

1) які належыць пэўнай асобе, не грамадскі, не калектыўны;

2) які датычыць каго-н. асабіста, асабісты (напр. п-ая перапіска);

3) адзінкавы, не агульны, не тыповы (напр. п. выпадак).

прыватыза́цыя

(ад лац. privatus = прыватны)

перадача (продаж) дзяржаўных прадпрыемстваў, сродкаў транспарту, жылых будынкаў і г.д. у прыватную ўласнасць.

прыва́т-дацэ́нт

(ням. Privatdozent, ад лац. privatim docens = які навучае прыватна)

вучонае званне пазаштатнага выкладчыка вышэйшай школы ў Расійскай імперыі і некаторых іншых краінах.