Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рапало́іды

(ад гр. rhopalon = булава + -оід)

органы перамяшчэння па субстрату ў сядзячых медуз класа сцыфоідных, якія ўяўляюць сабой відазмененыя рапаліі.

рапарава́ць

(польск. reparować, ад лац. reparare)

разм. папраўляць, рамантаваць (напр. р. абутак).

рапара́цыя

(польск. reparacja, ад п.-лац. reparatio = аднаўленне)

разм. рамонт.

ра́парт

(фр. rapport)

вуснае ці пісьмовае паведамленне аб выкананні загаду, абавязкаў ці даручэння.

рапідо́граф

(ад фр. rapide = хуткі + -граф)

прыстасаванне для напісання тэкстаў на чарцяжах або малюнках пры дапамозе літарна-тэкставага трафарэта.

рапі́ра

(ням. Rapier, ад фр. rapiere)

колючая зброя з доўгім гібкім чатырохгранным клінком, якая зараз выкарыстоўваецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні.

рапо́нцікум

(н.-лац. rhaponticum)

травяністая расліна сям. складанакветных з перыстым лісцем і фіялетава-пурпуровымі кветкамі ў суквеццях-кошыках, пашыраная пераважна ў Паўн. паўшар’і; кармавая, лекавая і дэкаратыўная.

рапо́рт

(фр. rapport = вяртанне)

1) матыў арнаменту, які выступае ў рытмічных паўтарэннях;

2) узор на тканіне, шпалерах, які паўтараецца.

рапс

(ням. Raps)

травяністая расліна сям. крыжакветных з шыза-зялёным лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі, якая культывуецца ў Еўропе, Індыі, Кітаі, Канадзе, Аўстраліі; алейная і кармавая.

рапсо́д

(гр. ihapsodos, ад rhapto = складаю + ode = песня)

вандроўны пясняр у Стараж. Грэцыі, выканаўца эпічных паэм, песень.