Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

про́свіра

(гр. prosphyra = прынашэнне)

белая круглая булачка з крутога прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах праваслаўнага набажэнства.

про́стыль

(ад гр. pro = спераду + stylos = калона)

антычны храм прамавугольнай формы з адным радам калон на галоўным фасадзе.

прота-, прата-

(гр. protos = першы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «першапачатковы, першасны», «вышэйшы, старэйшы, галоўны».

протаалкало́іды

(ад прота- + алкалоіды)

нізкамалекулярныя адносна простыя азотазмяшчальныя злучэнні, якія маюць, як правіла, генетычную сувязь з амінакіслотамі.

протагеасінкліна́ль

(ад прота- + геасінкліналь)

старажытны (да 3 млрд. гадоў назад) геасінклінальны прагін значнай плошчы, які ўзнік на яшчэ не стабілізаванай зямной кары.

протадыя́кан

(ад прота- + дыякан)

дыякан вышэйшага чыну.

протазаало́гія

(ад прота- + заалогія)

тое, што і пратысталогія.

протаіерэ́й

(ад прота- + гр. hiereus = свяшчэннік)

свяшчэннік вышэйшага чыну.

протанеалі́т

(ад прота- + неаліт)

тое, што і мезаліт.

протанефры́дьп

(ад прота- + нефрыдыі)

органы выдзялення ў плоскіх, першаснаполасцевых і некаторых кольчатых чарвей, немерцінаў і ланцэтніка.