Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біяцэно́з

(ад бія- + -цэноз)

сукупнасць раслін і жывёл, якія насяляюць тэрыторыю з аднолькавымі ўмовамі існавання, напр. возера, луг, балота.

біяэлектро́ніка

(ад бія- + электроніка)

1) раздзел тэхнікі, які вывучае выкарыстанне электронікі ў біялогіі і медыцыне;

2) раздзел біялагічнай фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў біялагічных аб’ектаў.

біяэлектры́чны

(ад бія- + электрычны)

звязаны з электрычнымі патэнцыяламі ў тканках і клетках жывых арганізмаў.

біяэнерге́тыка

(ад бія- + энергетыка)

навука, якая вывучае механізмы пераўтварэння энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў.