Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

працэнтама́нія

(ад працэнт + манія)

клопат пра знешнія (у працэнтах) паказчыкі выканання плана, паспяховасці вучняў і г.д.

працэ́с

(лац. processus = цячэнне, ход)

1) паслядоўная змена з’яў, стану ў развіцці чаго-н.;

2) сукупнасць паслядоўных дзеянняў для дасягнення пэўных вынікаў (напр. вытворчы п.);

3) разбор судовай справы (судовы п.).

працэ́сар

(англ. processor, ад лац. procedere = рухацца наперад)

1) цэнтральная частка электронна-вылічальнай машыны, якая выконвае арыфметычныя і лагічныя аперацыі па перапрацоўцы інфармацыі;

2) складаная лагічная праграма, зададзеная электронна-вылічальнай машыне.

працэ́сінг

(англ. processing = апрацоўка, ад лац. procedere = прасоўвацца)

сукупнасць рэакцый, якія вядуць да пераўтварэння першасных прадуктаў транскрыпцыі і трансляцыі ў функцыянальныя малекулы.

працэ́сія

(польск. procesja, ад лац. processio = прасоўванне наперад)

урачыстае мнагалюднае шэсце (напр. святочная п.).

працэсуа́льны

(ад лац. processus = цячэнне, ход)

які мае адносіны да працэсу (напр. п-ае права).

прота-, прата-

(гр. protos = першы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «першапачатковы, першасны», «вышэйшы, старэйшы, галоўны».