Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

працэнтама́нія

(ад працэнт + манія)

клопат пра знешнія (у працэнтах) паказчыкі выканання плана, паспяховасці вучняў і г.д.

працэ́с

(лац. processus = цячэнне, ход)

1) паслядоўная змена з’яў, стану ў развіцці чаго-н.;

2) сукупнасць паслядоўных дзеянняў для дасягнення пэўных вынікаў (напр. вытворчы п.);

3) разбор судовай справы (судовы п.).

працэ́сар

(англ. processor, ад лац. procedere = рухацца наперад)

1) цэнтральная частка электронна-вылічальнай машыны, якая выконвае арыфметычныя і лагічныя аперацыі па перапрацоўцы інфармацыі;

2) складаная лагічная праграма, зададзеная электронна-вылічальнай машыне.

працэ́сінг

(англ. processing = апрацоўка, ад лац. procedere = прасоўвацца)

сукупнасць рэакцый, якія вядуць да пераўтварэння першасных прадуктаў транскрыпцыі і трансляцыі ў функцыянальныя малекулы.

працэ́сія

(польск. procesja, ад лац. processio = прасоўванне наперад)

урачыстае мнагалюднае шэсце (напр. святочная п.).

працэсуа́льны

(ад лац. processus = цячэнне, ход)

які мае адносіны да працэсу (напр. п-ае права).

про́ба

(ст.-польск. proba, ад ням. Probe)

1) праверка, выпрабаванне;

2) невялікая частка чаго-н., узятая для вызначэння якасці, саставу;

3) колькасць вагавых частак высакароднага металу (золата, серабра і г.д.) у пэўнай колькасці вагавых частак сплаву, а таксама кляймо з абазначэннем гэтай колькасці.

про́башч

(польск. proboszcz < чэш. probośt, ад лац. propositus = начальнік)

ксёндз, які стаіць на чале парафіі.

про́за

[лац. prosa (oratio) = невершаваная мова]

1) невершаваная мова, невершаваныя мастацкія творы;

2) перан. будзённасць, звычайнасць, аднастайнасць (напр. п. жыцця).

прозастама́ты

(н.-лац. prosostomata)

падклас трэматодаў тыпу плоскіх чарвей; паразіты жывёл.