Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біяты́т

[фр. biotite, ад J. Biot = прозвішча фр. фізіка (1774—1862)]

мінерал класа сілікатаў, жалезіста-магнезіяльная слюда жоўтага, бурага або чорнага колеру; выкарыстоўваецца як электраізаляцыйны матэрыял.

біяты́чны

(гр. biotikos = які датычыць жыцця)

які адносіцца да жывых элементаў дадзенага асяроддзя;

б-ыя фактары — сукупнасць уплываў, якія аказвае на арганізмы жыццядзейнасць іншых арганізмаў.

біятэлеметры́я

(ад бія- + тэлеметрыя)

спосаб даследавання біялагічных з’яў і вымярэння біялагічных паказчыкаў арганізмаў (напр. пульсу, тэмпературы, крывянога ціску ў касманаўтаў, спартсменаў) на адлегласці, шляхам выкарыстання тэлемеханікі.

біятэхнало́гія

(ад бія- + тэхналогія)

сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных чалавеку прадуктаў пры дапамозе жывых агентаў 4.

біятэ́хніка

(ад бія- + тэхніка)

комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні гадоўлі ў прыродных умовах дзікіх жывёл і паляпшэнні іх прадукцыйных уласцівасцей.

біятэхні́я

(ад бія- + гр. techne = майстэрства, умельства)

раздзел паляўніцтвазнаўства, які распрацоўвае комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні гадоўлі ў прыродных умовах дзікіх жывёл і паляпшэнні іх прадукцыйных уласцівасцей.

біяфа́брыка

(ад бія- + фабрыка)

прадпрыемства па вырабу біяпрэпаратаў.

біяфенало́гія

(ад бія- + феналогія)

навука аб перыядычных з’явах у жыцці пэўнай групы або нават аднаго віду арганізмаў, звязаных са зменамі пораў года.

біяфі́зіка

(ад бія- + фізіка)

навука, якая вывучае фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў жывых арганізмах.

біяфі́лы

(ад бія- + -філ)

хімічныя элементы і рэчывы, здольныя акумулявацца ў жывых арганізмах у значна большых колькасцях, чым у навакольным асяроддзі.