Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рама́н

(фр. roman, ад лац. romanus = рымскі)

1) вялікі, звычайна празаічны твор са складаным і развітым сюжэтам;

рыцарскі р. — твор заходнееўрапейскай сярэдневяковай літаратуры пра каханне і незвычайныя подзвігі рыцараў;

2) разм. любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

рамане́ска

(іт. romanesca, ад romanesco = рымскі)

італьянскі народны танец, разнавіднасць гальярды.

раманіза́цыя

(ад лац. romanus = рымскі)

навязванне лацінскай мовы і рымскай культуры народам, якія падпалі пад уладу Стараж. Рыма.

рамані́зм

(ад фр. roman = раманскі)

слова або моўны зварот, запазычаныя з раманскіх моў.

рамані́ст1

(фр. romaniste)

пісьменнік, які працуе ў жанры рамана.

рамані́ст2

(ад лац. romanus = рымскі)

1) спецыяліст па мовах і літаратурах раманскіх народаў;

2) юрыст, спецыяліст па рымскаму праву.

рамані́стыка

(ад раманіст2)

сукупнасць навук, якія вывучаюць раманскія мовы, літаратуры, фальклор, культуру.

рама́нс

(ісп. romance)

1) музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем, які мае больш складаную, чым песня, форму;

2) разнавіднасць інструментальнай музыкі, у якой пераважаюць інтымныя матывы.

рама́нскі

(фр. roman, ад лац. romanus = рымскі)

які ўзнік на аснове старажытнарымскай культуры або звязаны з гэтай культурай (напр. р. стыль, р-я мовы).

рамантава́ць

(фр. remonter)

1) праводзіць рамонт;

2) папаўняць табун або статак маладняком.