Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прафесіяна́л

(с.-лац. professionalis = прафесіянальны)

добры спецыяліст, знаўца сваёй справы.

прафесіяналі́зм

(ад с.-лац. professionalis = прафесіянальны)

1) прафесіянальнае майстэрства (напр. музычны п.);

2) слова ці моўны зварот, уласцівы людзям якой-н. прафесіі, характэрны ім.

прафесіяна́льны

(с.-лац. professionalis)

1) які мае адносіны да прафесіі (напр. п-ая арыентацыя);

2) уласцівы прафесіяналу (напр. п-ая музыка, п. рэвалюцыянер).

прафесу́ра

(ням. Professur, ад лац. professor = настаўнік)

1) званне, пасада прафесара;

2) прафесары.

прафілакто́рый

(ад прафілактыка)

лячэбна-прафілактычная ўстанова санаторнага тыпу.

прафіла́ктыка

(гр. prophylaktikos = ахоўны, засцерагальны)

сукупнасць папераджальных мерапрыемстваў супраць чаго-н. непажаданага (у медыцыне, тэхніцы і г.д.).

прафілакты́чны

(гр. prophylaktikos)

ахоўны, засцерагальны.

прафіло́граф

(ад профіль + -граф)

прыбор для запісу профілю паверхні вырабаў на паперу, кінаплёнку.

прафіло́метр

(ад профіль + -метр)

прыбор для вымярэння некаторых параметраў шурпатасці паверхні вырабаў.

прафілява́ць

(фр. profiler)

1) надаваць правільны папярочны профіль дарожнаму палатну;

2) надаваць адпаведную форму дэталі.