Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́курс

(фр. raccourci = скарачэнне)

1) у жывапісе, графіцы і рэльефе адлюстраванне фігуры або прадмета ў перспектыве з моцным скарачэннем аддаленых ад гледача частак;

2) пункт погляду на што-н., аспект.

ракфо́р

(фр. roquefort, ад Roquefort = назва вёскі ў Францыі)

сорт вострага сыру з авечага малака.

ралента́нда

(іт. rallentando)

нязначнае запавольванне асноўнага музычнага тэмпу.

ра́лі

(англ. rally = збор)

спартыўныя спаборніцтвы на спецыяльна падрыхтаваных аўтамабілях або матацыклах паводле зададзенага рэжыму руху.

ральга́нг

(ням. Rollgang, ад Roll = каток + Gang = ход)

1) прыстасаванне на роліках для транспартавання штучных грузаў;

2) ролікавы транспарцёр, які выкарыстоўваюць у пракатных станах для транспартавання пракату.

ра́ма

(польск. rama, ад ням. Rahmen)

1) аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго;

2) аправа для ўстаўкі ў яе карцін, партрэтаў, люстраў і інш.;

3) нясучая частка машыны, станіна (напр. веласіпедная р.).

рамада́н

(ар. ramadān)

тое, што і рамазан.

рамаза́н

(тур. ramazan, ад ар. ramadān)

дзевяты месяц мусульманскага месячнага календара, а таксама пост у мусульман у гэтую пару, калі не можна есці і піць ад усходу да захаду сонца.

рама́лі

(фр. ramolli = расслаблены)

1) паралітык;

2) перан. фізічна або разумова расслаблены чалавек.

рамалі́на

(н.-лац. ramalina)

лішайнік сям. рамалінавых, які расце пераважна на галінах і ствалах дрэў, апрацаванай драўніне, радзей на камянях і іншых субстратах.