Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пратэа́зы

(ад пратэіны)

тое, што і пептыдазы.

пратэжы́раваць

(фр. protéger)

рабіць пратэкцыю каму-н., апекаваць каго-н.

пратэжэ́

(фр. protege)

асоба, якой спрыяюць, аказваюць пратэкцыю ў службовых і іншых справах.

пратэ́з

(фр. prothèse, ад гр. prothesis = дадатак, далучэнне)

прыстасаванне ў выглядзе якой-н. часткі цела для замены страчанай.

пратэ́за

(гр. prothesis = дадатак, далучэнне)

лінгв. пратэтычны гукавы элемент.

пратэ́і

(гр. Proteus = імя старажытнагрэчаскага міфічнага марскога боства-вешчуна, якое магло змяняць свой выгляд)

1) сямейства хвастатых земнаводных, якія жывуць у прэсных вадаёмах і падземных водах;

2) палачкападобныя неспараносныя рухомыя бактэрыі, якія пашыраны ў забруджанай глебе, вадзе.

пратэі́ды

(ад гр. proteion = першае месца + eidos = выгляд)

складаныя бялкі, утвораныя з простых бялкоў і рэчыва небялковай прыроды.

пратэінатэрапі́я

(ад пратэіны + тэрапія)

увядзенне ў арганізм чалавека і жывёл бялковых рэчываў з лячэбнай мэтай.

пратэіно́іды

(ад пратэіны + -оід)

бялкі, якія ўваходзяць у склад касцей, храсткоў, валасоў, шэрсці.

пратэінуры́я

(ад пратэіны + -урыя)

тое, што і альбумінурыя.