Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

і́рпекс

(н.-лац. ігрех)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, мёртвых ствалах дрэў.

і́рха

(польск. ircha, ад с.-в.-ням. irch, ад лац. hircus = казёл)

1) вузкая палоска скуры або аўчыны, якая закладваецца ў шво кажуха, рукавіцы і інш.;

2) палоска аўчыны, якой абшываюць край адзення або абутку для ўпрыгожання; аблямоўка;

3) гіст. двухбаковая замша.

ірыга́тар

(лац. irrigator)

спецыяліст па ірыгацыі 1.

ірыга́цыя

(лац. irrigatio = арашэнне, абвадненне)

1) штучнае арашэнне палёў пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў;

2) арашэнне ўзбуджанай тканкі, раны лякарствам, мінеральнай вадой і інш.

ірыдафо́ры

(ад гр. iris, -idos = радуга + -фор)

тое, што і ірыдацыты.

ірыдацыклі́т

(ад гр. iris, -idos = радуга + цыкл)

запаленне радужнай абалонкі і раснічнага цела вока.

ірыдацы́ты

(ад гр. iris, -idos = радуга + -цыты)

пігментныя клеткі ў злучальнатканкавай частцы скуры ніжэйшых пазваночных, асабліва ў рыб, і стромы радужнай абалонкі вока ва ўсіх пазваночных, акрамя млекакормячых.

іры́дый

(н.-лац. iridium, ад гр. iris, -idos = радуга)

рэдкі ў прыродзе хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал шаравата-белага колеру, блізкі да плаціны.

ірыдыядыягно́стыка

(ад гр. iris, -idos = радуга, радужная абалонка + дыягностыка)

распазнаванне хвароб у чалавека па стану яго радужнай абалонкі вока, «вочная» дыягностыка.

ірыза́цыя

(ад гр. iris = радуга)

яскравая вясёлкавая афарбоўка на гранях некаторых мінералаў (напр. лабрадору) пры праходжанні святла, краёў воблакаў, што знаходзяцца перад сонечным дыскам.