ірэа́льны
(лац. irrealis)
які не існуе ў рэальнасці, нерэальны.
ірэгуля́рны
(лац. irregularis)
не падпарадкаваны агульным правілам, нерэгулярны (напр. і-ае войска); проціл. рэгулярны 2.
ірэдэнты́зм
(іт. irredentismo, ад irredento = нявызвалены)
грамадска-палітычны рух у Італіі канца 19 — пач. 20 ст. за далучэнне зямель, часткова заселеных італьянцамі, якія не ўвайшлі ў склад Італіі ў час яе ўз’яднання.
ірэзі́нэ
(н.-лац. iresine)
травяністая, радзей кустовая або дрэвавая расліна сям. аксамітнікавых з зеленаватымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.