Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізаба́ты

(ад іза- + гр. bathos = глыбіня)

ізалініі глыбінь вадаёмаў (акіянаў, мораў, азёр і інш.).

ізабро́нты

(ад іза- + гр. bronte = гром)

ізалініі колькасці навальнічных дзён.

ізабута́н

(ад іза- + бутан)

арганічнае злучэнне, якое адрозніваецца ад бутану толькі змяшчэннем вугалю і вадароду ў часцінцы.

ізабутыле́н

(ад ba- + бутылен)

арганічнае злучэнне, бясколерны газ, з якога атрымліваюць ізаактан, сінтэтычны каўчук, сінтэтычныя смолы.

ізаве́лы

(ад ba- + лац. velox = які хутка рухаецца)

тое, што і ізаанемоны.

ізаверы́н

(ад іза- + лац. verus = дзейсны)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для паскарэння родаў і скарачэння мускулатуры маткі ў пасляродавы перыяд.

ізагалі́ны

(ад іза- + гр. hals = соль)

ізалініі салёнасці вады.

ізагаме́ты

(ад іза- + гаметы)

гаметы аднолькавай велічыні, формы і рухомасці.

ізага́мія

(ад іза- + -гамія)

тып палавога працэсу ў ніжэйшых раслін, пры якім палавыя клеткі, што зліваюцца, аднолькавыя па знешняму выгляду і адрозніваюцца толькі фізіялагічнымі ўласцівасцямі.

ізагана́льны

(ад іза- + гр. gonia = вугал)

мат. роўнавугольны.