Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эліпсо́граф

(ад эліпс + -граф)

інструмент для вычэрчвання эліпса.

эліпсо́ід

(ад эліпс + -оід)

мат. паверхня, якая ўтвараецца пры вярчэнні эліпса вакол адной з яго восей.

эліпс, э́ліпсіс

(гр. elleipsis = пропуск)

1) мат. замкнёная крывая лінія, сума адлегласцей кожнага пункта якой ад двух дадзеных пунктаў застаецца заўсёды пастаяннай, а таксама абрысы прадмета, якія напамінаюць такую крывую;

2) лінгв. рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога-н. члена сказа, што лёгка падразумяваецца.

эліпты́чны

(гр. elleiptikos)

які мае форму эліпса, адносіцца да эліпса (напр. э-ыя галактыкі, э-ая геаметрыя).

элі́та

(фр. élite)

1) адборныя расліны або жывёлы, пакінутыя для вывядзення сорту ці пароды (напр. э. пшаніцы);

2) лепшыя прадстаўнікі якой-н. часткі грамадства (напр. тэатральная э.);

3) група асоб, якая ажыццяўляе кіруючыя функцыі ў грамадстве (правячая э.).

элі́тры

(н.-лац. elytrae, ад гр. elytron = футляр, ножны)

надкрыллі, ушчыльненыя пярэднія крылы насякомых.