шантажы́раваць
(ад шантаж)
дабівацца чаго-н. у каго-н. шляхам шантажу.
шантажы́ст
той, хто займаецца шантажом, вымагальнік.
шанта́н
[фр. (café) chantant = кафэ са спевамі]
тое, што і кафэшантан.
ша́нцавы
(польск. szańcowy, ад szaniec < ням. Schanze = акоп)
ваен. які служыць для акопвання, для капання траншэй і інш. (напр. ш-ая лапата, ш. інструмент).