Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стылалі́ты

ад гр. stylos = слуп + -літ)

зубчастыя, слупкаватыя ці бугрыстыя выступы паверхні адной часткі пласта асадачных горных парод, якія пранікаюць у выемкі другой яго часткі.

стылані́хія

(н.-лац. stylonychia)

прасцейшае атрада брухараснічных інфузорый, жыве ў прыдонным слаі саланаватых і прэсных вадаёмаў.

стыласферы́дыум

(н.-лац. stylosphaeridium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларангіяпсідавых, якая трапляецца ў прэсных водах.

стыліза́цыя

(фр. stylisation, ад лац. stilus = палачка для пісьма)

наданне мастацкаму твору рыс якога-н. пэўнага стылю; падробка пад той або іншы стыль (напр. гістарычная с. у рамане).

стылі́ст

(ад стылістыка)

чалавек, які валодае майстэрствам літаратурнага стылю, піша добрым стылем.

стылі́стыка

(рус. стилистика, ад лац. stilus = палачка для пісьма)

раздзел мовазнаўства, які вывучае стылі мовы.

стыло́граф

(ад гр. stylos = палачка для пісьма + -граф)

палачка з пяром на адным канцы і з алоўкам на другім.

стыло́дый

(гр. stylodium)

частка песціка паміж завяззю і рыльцам.

стыло́метр

(ад англ. steel = сталь + -метр)

прыбор для колькаснага спектральнага аналізу саставу сталей і сплаваў.

стыль

(лац. stilus, ад гр. stylos = палачка для пісьма)

1) сукупнасць характэрных прыкмет мастацкага афармлення пэўнага часу або пэўнага кірунку (напр. гатычны с.);

2) прыём, спосаб, метад работы або паводзін (напр. с. кіраўніцтва);

3) сукупнасць моўных прыёмаў пісьменніка або літаратурнага твора, жанру (напр. публіцыстычны с.);

4) спосаб летазлічэння (напр. стары с., новы с.).