Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сто́рна

(іт. storno)

запіс у бухгалтарскіх кнігах, які выпраўляе папярэдні памылковы запіс.

сто́ртынг

(нарв. storting, ад stor = вялікі + ting = народны сход)

парламент у Нарвегіі, які складаецца з лагтынга і одэльстынга.

стос

(польск. stos, ад ням. Stoss)

1) роўна складзены рад чаго-н., штабель (напр. с. дошак);

2) пакладзеныя слаямі адзін на адзін прадметы (напр. с. кніг).