Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пропліяпітэ́к

(ад гр. pro = раней, перад + пліяпітэк)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая жыла ў кайназоі.

пропрыярэцэ́птары

(ад лац. proprius = уласны + рэцэптары)

разнавіднасць інтэрарэцэптараў, рэцэптары, размешчаныя ў мышцах, звязках, сустаўных сумках (параўн. экстэрацэптары).

пропс

(англ. props = падпорка)

круглая, ачышчаная ад кары калода пэўнай даўжыні.

просапапе́я

(гр. prosopopiia)

стылістычны зварот, у якім прадмету надаюцца ўласцівасці, што яму рэальна не належаць; увасабленне.

про́свіра

(гр. prosphyra = прынашэнне)

белая круглая булачка з крутога прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах праваслаўнага набажэнства.

про́стыль

(ад гр. pro = спераду + stylos = калона)

антычны храм прамавугольнай формы з адным радам калон на галоўным фасадзе.

прота-, прата-

(гр. protos = першы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «першапачатковы, першасны», «вышэйшы, старэйшы, галоўны».

протаалкало́іды

(ад прота- + алкалоіды)

нізкамалекулярныя адносна простыя азотазмяшчальныя злучэнні, якія маюць, як правіла, генетычную сувязь з амінакіслотамі.

протагеасінкліна́ль

(ад прота- + геасінкліналь)

старажытны (да 3 млрд. гадоў назад) геасінклінальны прагін значнай плошчы, які ўзнік на яшчэ не стабілізаванай зямной кары.

протадыя́кан

(ад прота- + дыякан)

дыякан вышэйшага чыну.