Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінагра́ма

(ад кіна- + -грама)

зарэгістраваны на кінаплёнцы паслядоўны шэраг якіх-н. дзеянняў, рухаў і інш.

кінадакуме́нт

(ад кіна- + дакумент)

дакументальны кінафільм, дакументальныя кінакадры.

кінадраматургі́я

(ад кіна- + драматургія)

сукупнасць кінасцэнарыяў, тэорыя пабудовы кінасцэнарыяў.

кінадыло́гія

(ад кіна- + дылогія)

два кампазіцыйна самастойныя кінафільмы, звязаныя агульнасцю сюжэту, дзеючых асоб.

кінадэтэкты́ў

(ад кіна- + дэтэктыў)

кінафільм, тэмай якога з’яўляецца раскрыццё злачынства, работа разведчыкаў і інш.

кіна́зы

(ад гр. kineo = рухаю)

1) ферменты класа трансферазаў, якія каталізуюць перанос фасфатных лішкаў з адэназінтрыфосфарнай кіслаты на розныя субстраты (бялкі, вугляводы і інш.) у клетках і тканках арганізма;

2) ферменты, якія садзейнічаюць ператварэнню неактыўнай формы ферменту на актыўную.

кінаінфарма́цыя

(ад кіна- + інфармацыя)

інфармацыя пра бягучыя падзеі сродкамі кіно.

кінака́др

(ад кіна- + кадр)

асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

кінакаме́дыя

(ад кіна- + камедыя)

кінафільм камедыйнага зместу.

кінака́мера

(ад кіна- + камера)

апарат, прызначаны для здымкі кінафільмаў.