Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіладжо́уль

(ад кіла- + джоуль)

кратная адзінка энергіі ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная 1000 джоуляў.

кілакало́рыя

(ад кіла- + калорыя)

адзінка колькасці цяпла, роўная 1000 калорый.

кілалі́тр

(ад кіла- + літр)

мера ёмістасці, роўная 1000 літраў.

кіламе́тр

(ад кіла- + метр)

адзінка даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная 1000 метраў.

кіламетра́ж

(фр. kilométrage)

працягласць у кіламетрах.

кілапарсе́к

(ад кіла- + парсек)

адзінка вымярэння астранамічных адлегласцей, роўная 1000 парсекаў.

кілапо́нд

(ад кіла- + лац. pondus = цяжар)

назва кілаграм-сілы, якую ўжываюць у Германіі і іншых краінах.

кілато́на

(ад кіла- + тона)

умоўная адзінка вымярэння магутнасці ядзернага зарада (або выбуху), якая адпавядае магутнасці ўзрыву тысячы тон трынітраталуолу.

кіле́ктар

(гал. kiellichter)

судна з магутнымі грузапад’ёмнымі сродкамі для пад’ёму затануўшых затанулых якараў і выканання іншых партовых работ.

кі́лік

(гр. kyliks)

старажытнагрэчаскі гліняны сасуд для піцця віна.