Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бібліяфі́льства

(ад бібліяфіл)

збіранне і вывучэнне рэдкіх і каштоўных выданняў.

бібо́п

(англ. bebop)

стыль т.зв. сучаснага джаза, які склаўся на пач. 1940-х гадоў у ЗША.

бібу́ла

(польск. bibuła, ад лац. bibulus = які прагна п’е)

1) порыстая папера, здольная ўбіраць і прапускаць вадкасць; прамакатка;

2) тонкая белая або каляровая папера, прызначаная для ўпрыгожвання або ўпакоўкі.