Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́хмістр

(ст.-польск. ochmistrz < с.-в.-ням. hovemeister)

адміністрацыйная пасада ў гаспадарках магнатаў і шляхты ў сярэдневяковай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім; кіраўнік панскага двара.

ахмістры́ня

(ад ахмістр)

уст. жанчына, якая вяла гаспадарку ў багатым доме; аканомка.

ахнантэ́с

(н.-лац. achnantes)

аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая трапляецца ў прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмах.

ахолепла́змы

(н.-лац. acholeplasmataceae)

сямейства мікраарганізмаў класа мікаплазмаў, якія пашыраны ў сцёкавых водах, глебе.

ахондрапла́зія ахондраплазі́я

(ад а- + гр. chondros = храсток + plasis = фармаванне)

прыроджанае адставанне ў росце касцей канечнасцей пры нармальным росце тулава, шыі і галавы.

ахрале́хія

(н.-лац. ochrolechia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. пертузарыевых, які расце на кары дрэў і кустоў, імхах, раслінных рэштках, мёртвай драўніне, зрэдку на камянях.

ахрама́т

(гр. achromatos = бясколерны)

аб’ектыў, у якім выпраўлена храматычная аберацыя, як у біноклях, аптычных прыцэлах і інш.

ахраматапсі́я

(ад гр. achromatos = бясколерны + opsis = зрок)

недахоп зроку, які заключаецца ў няздольнасці адрозніваць колеры (параўн. дальтанізм).

ахраматы́зм

(ад гр. achromatos = бясколерны)

здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні.

ахраматы́чны

(гр. achromatos)

бясколерны, неафарбаваны.