Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыя́н

(ад лац. radius = прамень)

адзінка вымярэння вуглоў: цэнтральны вугал, што абапіраецца на дугу, даўжыня якой роўная яе радыусу.

радыя́нт

(лац. radians, -ntis = які выпрамяняе)

пункт нябеснай сферы, з якога нібыта выходзяць (дзякуючы перспектыве) бачныя шляхі метэораў.

радыя́тар

(ад лац. radiare = выпраменьваць)

1) прыстасаванне ў рухавіках унутранага згарання для ахаладжэння вады або масла;

2) награвальны прыбор у сістэме ацяплення, па ўнутраных каналах якога цыркуліруе гарачая вада або пара.

радыяхі́мія

(ад радые- + хімія)

раздзел хіміі, які вывучае фізіка-хімічныя і хімічныя ўласцівасці радыеактыўных рэчываў, распрацоўвае метады вылучэння і ачысткі гэтых рэчываў.

радыя́цыя

(лац. radiatio = выпрамяненне)

1) выпрамяненне энергіі якім-н. целам, напр. Сонцам (сонечная р.);

2) выпрамененая якой-н. крыніцай энергія.

радэнтыцы́ды

(ад лац. rodens, -ntis = які грызе + -цыды)

хімічныя рэчывы (заацыды) для барацьбы са шкоднымі грызунамі.

радэ́о

(ісп. rodeo)

каўбойскія спартыўныя спаборніцтвы, якія ўключаюць утаймаванне дзікага каня, язду на ім без сядла, лоўлю з дапамогай аркана быка і інш.

раён

(фр. rayon, ад лац. radius = прамень)

1) частка тэрыторыі, цэласная ў якіх-н. адносінах (напр. прамысловы р., жылы р.);

2) месца, прастора, у межах якой адбываецца або на якую распаўсюджваецца пэўнае дзеянне (напр. р. затаплення, р. ваенных дзеянняў);

3) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі і ў некаторых іншых краінах (напр. Мінскі р., Навагрудскі р.).

разанілі́н

(ад лац. rosa = ружа + анілін)

сінтэтычны фарбавальнік, крышталічная субстанцыя з металічным зялёным бляскам, якая пры растварэнні мае інтэнсіўны пурпуровы колер; выкарыстоўваецца для фарбавання воўны, вырабу лакаў і інш.

раза́рый

(лац. rosarium, ад лац. rosa = ружа)

сад, у якім разводзяць ружы; ружоўнік.