Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прастыгмі́н

(ад гр. pro = перад + stygma = рана)

тое, што і празерын.

прастытуі́раваць

[лац. prostituere = выстаўляць (на продаж)]

1) прымушаць каго-н. да занятку прастытуцыяй;

2) перан. рабіць прадажным, падкупным (напр. п. прэсу).

прастыту́тка

(лац. prostituta)

1) жанчына, якая займаецца прастытуцыяй;

2) перан. беспрынцыповы, прадажны чалавек.

прастыту́цыя

(лац. prostitutio = апаганенне, абняслаўленне)

1) продаж свайго цела для палавых зносін з мэтай набыць грашовыя сродкі;

2) перан. прадажнасць, беспрынцыповасць (напр. палітычная п.).

прасцэ́ніум

(лац. proscenium)

частка сцэны перад заслонай.

прата-

гл. прота-.

пратагані́ст

(гр. protagonistes)

1) першы з трох акцёраў у старажытнагрэчаскім тэатры, выканаўца галоўных роляў (параўн. дэўтэраганіст, трытаганіст);

2) галоўная дзеючая асоба ў мастацкім творы, пераважна ў драме.

пратагі́нія

(ад прата- + гр. gyne = жанчына)

тое, што і пратэрагінія.

пратагі́пус

(ад прата- + гр. hippos = конь)

вымерлы трохпальцы конь.

пратадэ́рма

(ад прата- + -дэрма)

скапленне маладыферэнцыраваных клетак, якое прыкрывае зародак раслін.