Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віталі́зм

(фр. vitalisme, ад лац. vitalis = жыццёвы)

плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у жывых арганізмах асобай нематэрыяльнай жыццёвай сілы.

віталі́ст

(фр. vitaliste, ад лац. vitalis = жыццёвы)

паслядоўнік віталізму.

віта́льны

(лац. vitalis)

біял. жыццёвы, які мае адносіны да жыццёвых з’яў (проціл. лятальны).

вітамінало́гія

(ад вітаміны + -логія)

навука пра вітаміны, іх будову, пашырэнне ў прыродзе і ролю ў працэсах жыццядзейнасці.

вітамінапрафіла́ктыка

(ад вітаміны + прафілактыка)

выкарыстанне вітамінаў з мэтай папярэдзіць развіццё вітаміннай недастатковасці.

вітамінатэрапі́я

(ад вітаміны + тэрапія)

прымяненне вітамінаў з лячэбнай мэтай пры захворваннях, выкліканых недахопам у арганізме вітамінаў.

вітамі́ны

(ад лац. vita = жыццё + аміны)

1) арганічныя рэчывы, неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці арганізма чалавека і жывёл;

2) медыцынскія прэпараты, якія змяшчаюць такія рэчывы.

вітра́ж

(фр. vitrage, ад лац. vitrum = шкло)

малюнак або ўзор з каляровага шкла ў вокнах, дзвярах.

вітрафі́р

(ад лац. vitrum = шкло + гр. porphyra = пурпур)

вулканічная горная парода, якая складаецца з вулканічнага шкла з невялікай прымессю іншых мінералаў.

вітры́на

(фр. vitrine)

1) спецыяльнае акно ў магазіне для паказу тавараў;

2) зашклёная шафа, скрынка для паказу розных прадметаў, экспанатаў.