радыётэлемеха́ніка
(ад радыё- + тэлемеханіка)
галіна тэлемеханікі, якая займаецца пытаннямі кантролю, вымярэння і кіравання аб’ектамі на адлегласці з дапамогай радыёхваляў.
радыётэлемеха́ніка
(ад радыё- + тэлемеханіка)
галіна тэлемеханікі, якая займаецца пытаннямі кантролю, вымярэння і кіравання аб’ектамі на адлегласці з дапамогай радыёхваляў.
радыётэлеско́п
(ад радыё- + тэлескоп)
астранамічная прылада для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў.
радыётэлета́йп
(ад радыё- + тэлетайп)
літарадрукавальны апарат (тэлетайп) з радыёсувяззю.
радыётэлефані́я
(ад радыё- + тэлефанія)
перадача і прыём па радыётэлефоне мовы, музыкі і
радыётэлефо́н
(ад радыё- + тэлефон)
сукупнасць перадавальнай і прыёмнай апаратуры для тэлефоннай сувязі па радыё.
радыётэ́хніка
(ад радыё- + тэхніка)
1) навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты;
2) галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення радыёапаратуры ў сістэме радыёсувязі, тэлебачання, радыёлакацыі, радыётэлемеханікі і
радыёфані́я
(ад радыё- + -фанія)
галіна радыёмоўнай радыёвяшчальнай тэхнікі, якая займаецца пытаннямі якасці музычных перадач.
радыёфі́зіка
(ад радыё- + фізіка)
раздзел фізікі, які вывучае фізічныя працэсы, звязаныя з электрамагнітнымі ваганнямі і радыёхвалямі.
радыёфіка́цыя
(ад радыё- + -фікацыя)
аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі.
радыёфі́льм
(ад радыё- + фільм)
дакументальна-публіцыстычны жанр радыёвяшчання.