Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праскры́пцыя

(лац. proscriptio = аб’ява)

публічнае асуджэнне палітычных праціўнікаў у Стараж. Рыме з абвяшчэннем іх па-за законам, а таксама спіс асоб, абвешчаных па-за законам.

прасо́дыя

(гр. prosodia = націск, прыпеў)

1) лінгв. сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове;

2) вучэнне аб суадносінах складоў у вершы.

прасо́ма

(ад гр. pro = перад + сома)

пярэдні аддзел цела хеліцэравых.

праспе́кт

(лац. prospectus = від, агляд)

1) вялікая шырокая і прамая вуліца ў горадзе;

2) падрабязны план, змест будучага выдання;

3) даведачнае выданне рэкламнага характару.

праспе́рыты

(англ. prosperity = літар. працвітанне)

фаза ў цыклічным развіцці капіталістычнай гаспадаркі, якая характарызуецца ўздымам эканомікі.

прастаганімі́ды

(н.-лац. prosthogonimidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у фабрыцыевай сумцы маладых свойскіх і дзікіх птушак і яйцаводзе старых.

прастаганімо́з

(ад прастаганіміды)

глісная хвароба птушак, якая выклікаецца прастаганімідамі.

праста́та

(гр. prostates = які наперадзе)

няпарная залоза мужчынскага палавога апарату, размешчаная ў пачатку мочаспускальнага канала.

прастаты́т

(ад гр. prostates = які наперадзе)

запаленне прастаты.

прастра́цыя

(лац. prostratio)

стан прыгнечанасці, знямогі, заняпаду псіхічнай актыўнасці, выкліканы нервовым расстройствам.