Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кіста́

(гр. kystis = пузыр)

полая пухліна ў органах і тканках чалавека і жывёл, напоўненая вадкай масай.

кісце́нь

(тат. kistän = кій)

даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі з металічнай гірай на адным канцы і пятлёй на другім.

кісяя́

(рус. кісея, ад тур. käsi = раскроеная матэрыя)

тонкая празрыстая баваўняная тканіна.

кіт1

(гр. ketos)

1) вялікая марская млекакормячая жывёліна;

2) перан. адна з галоўных асоб у якой-н. справе (напр. кіты сучаснай фізікі).

кіт2

(польск. kit, ад ням. Kitt)

вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах.

кіта́б

(ар. kitab)

рэлігійная кніга, напісаная на беларускай мове арабскім пісьмом; ствараліся татарамі, якія пасяляліся на Беларусі з 14 ст.

кітайбе́лія

(н.-лац. kitaibelia)

травяністая расліна сям. мальвавых з зубчастым лісцем і буйнымі белымі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

кіта́йка

(ад тат. Kytai = Кітай)

гладкая шаўковая тканіна, якую прывозілі з Кітая, а пазней і баваўняная тканіна мясцовых вырабаў.

кіфа́ра

(гр. kithara)

струнны шчыпковы музычны інструмент, падобны да ліры.

кіфо́з

(гр. kyphos = згорблены)

мед. скрыўленне хрыбта, пераважна груднога аддзелу, выпукласць назад пры некаторых захворваннях касцявой, мышачнай і нервовай сістэмы.