Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біяаргані́чны

(ад бія- + арганічны)

звязаны з арганічнымі злучэннямі, якія ўдзельнічаюць у біялагічных працэсах.

біяарыента́цыя

(ад бія- + арыентацыя)

здольнасць арганізмаў вызначаць сваё становішча ў прасторы.

біяастрана́ўтыка

(ад бія- + астранаўтыка)

тое, што і біякасманаўтыка.

біябібліягра́фія

(ад бія- + бібліяграфія)

бібліяграфія, у якой інфармацыя пра друкаваныя творы падаецца разам з біяграфічнымі звесткамі пра аўтараў.

біягарызо́нт

(ад бія- + гарызонт)

функцыянальнае падраздзяленне ярусаў у біяцэнозах.

біягеагра́фія

(ад бія- + геаграфія)

навука, якая вывучае заканамернасці пашырэння і размеркавання жывых арганізмаў на зямным шары.

біягеасфе́ра

(ад бія- + геасфера)

абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты.

біягеахі́мія

(ад бія- + геахімія)

раздзел геахіміі, які вывучае хімічныя працэсы ў біясферы.

біягеацэнало́гія

(ад біягеацэноз + -логія)

навука, якая вывучае біягеацэноз.

біягеацэно́з

(ад бія- + гр. ge = зямля + цэноз)

сукупнасць раслінных, жывёльных і мікраскапічных арганізмаў разам з участкам зямной паверхні, які яны займаюць і з якім звязаны абменам рэчываў і энергіі.