Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стратэ́г

(гр. strategos)

1) палкаводзец, знаўца стратэгіі;

2) перан. чалавек, які валодае майстэрствам кіраўніцтва грамадскай і палітычнай барацьбой.

стратэге́ма

(гр. strategema, ад stratego = камандую)

ваенная хітрасць, дзеянне, якое ўводзіць у зман праціўніка.

стратэгі́чны

(гр. strategikos)

1) які задавальняе патрабаванням стратэгіі, мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй;

2) перан. істотны, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім-н. этапе.

стратэ́гія

(гр. strategia)

1) навука і майстэрства вядзення буйных ваенных аперацый або спартыўнай барацьбы па пэўных правілах;

2) перан. майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой.

стра́ус

(ням. Strauss)

буйная афрыканская птушка групы бескілявых, якая дзякуючы моцным двухпальцым нагам развівае хуткасць да 50 км у гадзіну.

страфа́

(гр. strophe = кружэнне, паварот)

аб’яднанне некалькіх вершаваных радкоў, якое рэгулярна паўтараецца і складае па рытму і рыфме адно цэлае.

страфамені́ды

(н.-лац. strophomenida)

атрад вымерлых замковых брахіяподаў, якія жылі ў ардовікутрыясе.

страфа́нт

(н.-лац. strophanthus, ад гр. strophe = кружэнне + anthos = кветка)

ліяна або кустовая расліна сям. барвінкавых, пашыраная ў вільготных трапічных лясах Афрыкі і Азіі; дае страфанцін.

страфанці́н

(ад страфант)

лякарства з насення страфанту, кендыру, адонісу і некаторых іншых раслін, якое выкарыстоўваецца пры сардэчнай недастатковасці.

страфа́рыя

(н.-лац. stropharia)

шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на глебе, адмерлай драўніне, раслінных рэштках, у лясах, на лугах; ядомы.