Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёфі́зіка

(ад радыё- + фізіка)

раздзел фізікі, які вывучае фізічныя працэсы, звязаныя з электрамагнітнымі ваганнямі і радыёхвалямі.

радыёфіка́цыя

(ад радыё- + -фікацыя)

аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі.

радыёфі́льм

(ад радыё- + фільм)

дакументальна-публіцыстычны жанр радыёвяшчання.

радыёфо́н

(ад радыё- + -фон)

тэлефон без правадоў, які звязвае абанента з іншым абанентам, што мае аўтаматычную сувязь з цэнтральным вузлом.

радыёцэ́нтр

(ад радыё- + цэнтр)

пункт, абсталяваны спецыяльнай апаратурай для радыёсувязі і радыёвяшчання.

радыёэлектро́ніка

(ад радыё- + электроніка)

галіна навукі і тэхнікі, звязаная з радыётэхнікай і электронікай.

ра́дый

(н.-лац. radium, ад лац. radius = прамень)

радыеактыўны хімічны элемент, які ўяўляе сабой серабрыста-белы бліскучы метал.

радыка́л1

(с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань)

1) матэматычны знак V, якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня;

2) устойлівая група атамаў, якая пры хімічных пераўтварэннях пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.

радыка́л2

(англ. radical, ад лац. radix = корань)

1) член палітычнай партыі, якая змагаецца за рэформы ў рамках капіталістычнага ладу;

2) прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў.

радыкалі́зм

(ад с.-лац. radicalis = карэнны)

1) палітыка, якую праводзяць радыкалы;

2) рашучае, бескампраміснае ажыццяўленне намераў, імкненне да карэнных змен існуючага становішча ў той ці іншай справе.