Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прапрэ́тар

(лац. propraetor)

намеснік правінцыі ў Стараж. Рыме.

прарага́цыя

(лац. prorogatio = працягванне)

1) адтэрміноўка пасяджэння парламента па рашэнню манарха або прэзідэнта рэспублікі;

2) дагаворнае вызначэнне падсуднасці ў міжнародным праве.

прарэ́ктар

(ад лац. pro = замест + рэктар)

намеснік рэктара.

прас

(ням. Presse)

прылада для гладжання адзення і бялізны.

прасава́ць

(польск. prasować, ням. pressen)

гладзіць адзенне і бялізну прасам.

прасады́чны

(гл. prosodikos)

які датычыць з’яў вышыні, даўгаты і сілы інтанацыі або суадносін рытміка-інтанацыйных асаблівасцей у вершаванні.

прасвітарыя́не

(англ. presbyterian, ад гр. presbyteros = старэйшына)

прыхільнікі кальвінісцкіх цэркваў, што дзейнічаюць паза краінамі кантынентальнай Еўропы.

прасеміна́рый, прасеміна́р

(ад лац. pro = для + семінар)

уст. практычныя заняткі ў вышэйшых навучальных установах, мэтай якіх з’яўляецца падрыхтоўка студэнтаў да работы на семінарах.

праскамі́дыя

(гр. proskomide)

частка царкоўнага богаслужэння, калі рыхтуюцца святыя дары.

праске́ній

(гр. proskenion = месца перад сцэнай)

1) драўляны фасад скены або дэкаратыўная сцяна перад ёй у старажытнагрэчаскім тэатры;

2) каменная прыбудова да скены ў тэатры эпохі элінізму.