Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ана́лагавы

(ад аналаг)

непарыўны, непадзельны на асобныя часткі;

а-ая машына — вылічальная машына, якая апрацоўвае інфармацыю, што прадстаўлена ў непарыўнай форме.

аналагі́чны

(гр. analogikos)

1) заснаваны на аналогіі (напр. а. метад);

2) падобны, адпаведны;

а-ыя органы — органы жывёл і раслін, якія выконваюць аднолькавыя функцыі, хоць і адрозніваюцца па будове (напр. лёгкія і жабры, лісты і калючкі); параўн. гамалагічны.

анале́кты

(гр. analekta = падборка)

выбраныя ўрыўкі з твораў аднаго або некалькіх аўтараў.

анале́птыкі

(гр. analeptikos = які аднаўляе)

лекавыя прэпараты, што выкарыстоўваюцца для стымуляцыі дыхальных і сасударухальных нервовых цэнтраў прадаўгаватага мозга, пры парушэннях дыхання і кровазвароту (кардыямін, каразол і інш.).

ана́ліз

(гр. analysis = раскладанне)

1) навуковае даследаванне шляхам расчлянення цэлага на састаўныя часткі (напр. матэматычны а., а. мастацкага твора);

2) вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва (напр. а. крыві).

аналізава́ць

(ад аналіз)

рабіць аналіз.

аналіза́тар

(ад аналіз)

1) прыбор для вызначэння характару палярызацыі святла;

2) прыбор для аналізу гукаў, 3) анатама-фізіялагічная сістэма ў чалавека і жывёл, якая ажыццяўляе ўспрыняцце і аналіз раздражненняў, што паходзяць са знешняга і ўнутранага асяроддзя; кожны з органаў пачуццяў

аналі́ст

(ад лац. annalis = гадавы)

аўтар аналаў.

аналі́тык

(гр. analytikos = які адносіцца да аналізу)

1) спецыяліст, які займаецца аналізам рэчываў;

2) перан. той, хто мае схільнасць аналізаваць падзеі навакольнага свету і свае асабістыя адчуванні і перажыванні.

аналі́тыка

(гр. analytika)

вучэнне пра сілагізмы і паняцці як састаўная частка логікі Арыстоцеля.